Толькі для сяброў аб'яднання "Бортнік"
Аб’яднанне “Бортнік” для сяброў арганізацыі выдае для чытання часопісы “Пчеловодство” і “Хозяин”, газету “Пасека Росии”, праводзіць кансультацыі па тэхналагічных пытаннях, для перапрацоўкі васкавой сыравіны выдаецца васкатопка тэрмінам на 1 тыдзень.
Аб кансультацыях і пытаннях у кампетэнцыі аб’яднання “Бортнік”
З мэтай удасканалення працы з пчалярамі аб’яднання “Бортнік” ўстанаўліваецца справаздачна-кансультацыйны дзень у аб’яднанні “Бортнік” па панядзелках (альбо першы рабочы дзень нядзелі) з 10 да 12 і з 14 да 18 гадзін. Ставіць пытанні, вырашаць праблему ў рамках кампетэнцыі аб’яднання, атрымаць кансультацыю па пчалярству ў указаны дзень і час Вы можаце непасрэдна ў аб’яднанні (г. Салігорск, вул. Заслонава 12), альбо па тэл. (8-0174) 22-48-41, 22-73-82.